Дзяржаўны пракурор Саудаўскай Арабіі запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для пяцёх абвінавачаных у забойстве журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эрдаган: аўдыёзапісы, зьвязаныя з забойствам Хашокджы, перадалі 5 краінамАпазыцыйны саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы быў забіты на тэрыторыі саудаўскага консульства ў Стамбуле 2 кастрычніка. Улады каралеўства прызналі яго сьмерць толькі праз тры тыдні.
Улады каралеўства абвясьцілі аб арышце 18 падазраваных у забойстве Хашокджы, аднак адхілілі ўласную датычнасьць да арганізацыі нападу на яго. Краіны Захаду і спэцслужбы Турцыі ня лічаць саудаўскую вэрсію дакладнай i падазраюць, што заказчыкі забойства Хашокджы могуць быць зьвязаныя з насьледным прынцам каралеўства Салманам.
Сам насьледны прынц назваў забойства «агідным злачынствам», і заявіў, што гібель журналіста была «вельмі, вельмі балючым інцыдэнтам для ўсіх саудаўцаў».