Алёна Алёна, bodypositive і «Рыбкі». Інтэрвію новай зоркі ўкраінскага рэпу

«Рыбкі за шклом» — дэбютны відэакліп выканаўцы Алёна Алёна. Яна апублікавала яго ў ютубе ў сярэдзіне кастрычніка, і цяпер яго паглядзелі больш за паўмільёна раз. Другі трэк — «Галовы» — апублікаваны напярэдадні, і пакуль у яго толькі 47 тысяч праглядаў.

У жыцьці Алёна Алёна — Алёна Саўраненка, і да ўчорашняга дня яна была загадчыцай дзіцячым садком у вёсцы Дзярноўка недалёка ад Кіева. З працы яна сышла па ўласным жаданьні: праз здымкі новых кліпаў і частыя інтэрвію даводзілася пастаянна адпрошвацца.

«Напэўна, вы ведаеце, я вельмі ўдзячная свайму калектыву за разуменьне, за тое, што яны паставіліся без якіх-небудзь» — кажа яна.

У розных дзіцячых садках Алёна прапрацавала чатыры гады, у яе дзьве вышэйшыя адукацыі — вучылася на псыхоляга, а потым на выхавацеля. Рэпэрская тэксты Саўраненка піша ўжо 15 гадоў, і толькі цяпер, пасьля дамаўленьняў сяброў, адкрылася публіцы. Зь імі ж прыдумала і сцэнічны псэўданім.

«Проста ехалі ў машыне з сябрамі ўсе разам і прыдумалі: а давай Алёна-Алена ты будзеш — а давай!» — успамінае яна.

Бацькі ўспрымаюць рэперскую кар’еру дачкі як захапленьне, а бабулі і дзядулі паказваць кліп Алёна пакуль баіцца. Музычнай адукацыі ў Алёны няма, сьпяваць і чытаць рэп вучылася сама.

«Дома перад люстэркам зь лямпачкай у руках я проста слухала шмат музыкі і паўтарала, я расла на рок-музыцы, толькі на замежнай, тата ў мяне такое слухаў, было шмат касэтаў.», — тлумачыць Алена.

Песьню «Рыбкі за шклом», якая набрала паўмільёна праглядаў, Алёна напісала пра сябе — для дзяўчат, якіх грамадзтва не ўспрымае. У дзяцінстве яе часта крыўдзілі.

«Хтосьці праходзіў і казаў: «жыртрэст», «бомба», «булачка», «калабок», гэта тычыцца мяне з маёй зьнешнасьцю, тычыцца дзяўчынак, у якіх быў пірсінг, казалі: «мэталюга», «сатаністка», — распавядае яна.

Ідэю кліпа прыдумала не яна: аддалі песьню малавядомаму кліпмэйкеру. З прапановамі распрануцца да купальніку, пакатацца на водным матацыкле, пакачацца на пляжы не спрачалася. Відэа атрымалася вельмі бюджэтнае: тэлефон арандавалі на пару гадзін, а купальнік — з асабістага гардэроба.

«Мы яго, праўда, пафарбавалі серабранкай, ён быў бэжавы ў чырвоных колерах, у каралавым», — кажа яна.

Алёна верыць, што знайшла сваю аўдыторыю. Песьні піша дома, у звычайнай аднапакаёвай кватэры, за кампутарам, пад біт, які натхняе.

«Украінская мова - вельмі прыгожая і багатыя розныя сінонімы да слоў. У выпадку, калі недзе табе не падабаецца слова, ты можаш знайсьці нешта падобнае», — гаворыць Алена.

Выходзіць на сцэну яшчэ баіцца, хоць, кажа, ужо прапаноўвалі.