Беларуская ўніяцкая царква ў Лёндане намінаваная на архітэктурную прэмію Mies van der Rohe Award 2019. Яе называюць галоўнай галоўнай прэміяй ЭЗ у галіне архітэктуры. Галоўны прыз узнагароды складае € 60 000.
Царкву Сьвятога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лёндану з 1666 году. Царква — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Каб адчуць беларускую архітэктуру, Со Цзыўай адмыслова прыяжджаў у Беларусь і знаёміўся з аўтэнтычнымі драўлянымі цэрквамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарамДва гады таму царква трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год — атрымала прэмію Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award).
Прэмія Mies van der Rohe Award была заснавана Фондам Міс ван дэр Роэ і Эўрапейскай камісіяй у 2001 годзе. Прэмію прысуджаюць раз у два гады за праекты, увасобленыя ў гэты пэрыяд. Мэтай прэміі зьяўляецца дасягненьне разуменьня трансфармацый і фармаваньня эўрапейскага асяродзьдзя, адзначэньне інавацый у галіне архітэктуры, і прыцягненьне ўвагі да важных укладаў у разьвіцьцё новых ідэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларуская царква ў Лёндане аб’яднала МЗС Беларусі і Раду БНРПасьля абвяшчэньня намінантаў, журы конкурсу адбірае шортліст з сарака праектаў, а затым пецярых фіналістаў.