БАТЭ прайграў «Чэлсі» ў Лізе Эўропы, але захоўвае шанцы на посьпех

На матчы БАТЭ (архіўнае фота)

Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ ў матчы Лігі Эўропы супраць лёнданскага «Чэлсі» на сваім полі прайграў зь лікам 0:1. Гол у гасьцей забіў нападнік зборнай Францыі Аліўе Жыру.

Перад гульнёй былі асьцярогі, што яна можа быць скасаваная ў сувязі з моцным туманам.

Пасьля чатырох матчаў БАТЭ мае 3 пункты, як і грэцкі клюб ПАОК, і займае ў групе L апошняе месца. Нягледзячы на гэта, барысаўскі клюб захоўвае шанцы на выхад з групы.