Аляксандар Лукашэнка 6 лістапада адкрыў мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Ён загадаў узнагародзіць будаўнікоў і кіраўнікоў, якія займаліся рэканструкцыяй моста.
У сьнежні 2017 году мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне даў трэшчыну. Рух транспарту і пешаходаў па ім быў спынены. Найбліжэйшыя масты — у Мазыры і Пінску, ехаць тудой — гэта крук кілямэтраў у 250.
Аляксандар Лукашэнка даручыў дабудаваць новы мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада. 25 траўня аварыйны ўчастак мосту ўзарвалі.
Аварыйныя масты ў Беларусі
Пасьля таго, як мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне даў расколіну, Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі праверыла і залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцый» масты яшчэ ў чатырох гарадах: цераз Сож у Гомлі, церазь Дзьвіну ў Наваполацку і ў Бабруйску, а таксама цераз Дняпро каля Рэчыцы.
Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА
У сакавіку ў Магілёве зь пешаходнага моста на Быхаўскай вуліцы ў раку Дубровенку абвалілася палова поручняў. Абышлося без ахвяраў.