У бальніцы ў Кіеве памерла ўкраінская актывістка Кацярына Гандзюк, на якую 31 ліпеня быў учынены напад – яе аблілі сернай кіслатой. Сьмерць актывісткі пацьвердзіла паліцыя Кіева.
33-гадовая Гандзюк была раднікам мэра Хэрсона. У выніку замаху яна атрымала апёк больш за 40 адсоткаў паверхні цела, перанесла 11 апэрацый.
Па падазрэньні ў дачыненьні да замаху на актывістку было затрымана 5 чалавек. Паведамляецца, што ўсе яны ў мінулым удзельнічалі ў баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.
Знаходзячыся ў лякарні, Гандзюк запісала відэазварот да ўладаў Украіны, у якім нагадала, што за апошні год ахвярамі нападаў сталі каля 40 грамадзкіх актывістаў, а іх заказчыкі не былі знойдзеныя.