У бізнэсе Аркадзь Ізраілевіч ад пачатку 1990-х, але публічнай асобай стаў толькі сёлета, калі ягонае імя ўсплыло ў скандальных гісторыях, зьвязаных з абаронай Курапатаў ад камэрцыйнага засваеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе цяпер затрыманы бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч? Крыніца ўказвае на КДББізнэсоўцу 54 гады, ён саўладальнік кампаніі ІВ. Выпускнік Беларускага інстытуту мэханізацыі сельскай гаспадаркі, інжынэр-электрамэханік. У 1991 годзе паспрабаваў зарабіць капітал на перапродажы беларускай прадукцыі ў Расею.
Ад таго часу ягоная справа абрасла рознымі інтарэсамі, найперш гэта інвэстыцыі ў будаўніцтва і арэнду нерухомасьці — забаўляльныя, офісныя і жылыя комплексы «Вікторыя Плаза», «Парк Плаза», «Саўт Вэстэрн», «Парк Авэню» і г.д. Таксама ўкладаецца ў вэнчурныя праекты, гандаль нафтапрадуктамі, вытворчасьць асфальту ды іншыя сфэры. Сталы ўдзельнік рэйтынгу ТОП-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, які складае інтэрнэт-газэта «Ежедневник».
Захапляецца баявымі мастацтвамі (каратэ, джыў-джытсу) і дарагімі машынамі. Некалькі тыдняў таму патасна адгуляў у Турэччыне вясельле з 28-гадовай мадэлькай Маргарытай, настрой гасьцей падтрымлівалі расейскія ансамблі «Самоцветы» і «Иванушки International». Ад папярэдняга шлюбу мае дачку і сына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба рабіць зь мяне вылюдка», — бізнэсовец з топ-100 кажа, што не зьвязаны з рэстаранам у КурапатахАд сярэдзіны 2018 году ягонае прозьвішча зьвязанае з акцыямі супраць дзейнасьці рэстарану «Поедем поедим» побач зь месцам масавых расстрэлаў у Курапатах.
Аркадзь Ізраілевіч выступіў абаронцам аднаго з гаспадароў забаўляльнай установы Леаніда Зайдэса. Часьцяком туды сам наведваўся з аховай, правакуючы сутычкі з грамадзкімі актывістамі, якія з пачатку чэрвеня нясуць там бесьперапынную вахту. Абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч падаў на яго заяву ў міліцыю за ўдар па назе да крыві.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дасталася нават жанчыне», — абаронца Курапатаў пра напад бізнэсоўца Ізраілевіча. ВІДЭАІзраілевіч ня ўтойваў задавальненьня ў сацыяльных сетках, калі кагосьці з актывістаў штрафавалі ці саджалі на суткі.
У інтэрвію ён рабіў заявы, што ў Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць, а ўсе атакі ў свой адрас сьпісваў на «бытавы антысэмітызм». На гэтую тэму нават напісаў блог пад назвай «Навошта дэпутат Алена Анісім раскручвае ў Беларусі „габрэйскую змову“?». Пазьней, праўда, прасіў прабачэньня перад дэпутаткай і прынёс ёй кветкі.
Пры гэтым Ізраілевіч сьцьвярджае, што ня мае ніякага дачыненьня да бізнэсу Зайдэса, а журналісцкія спробы іх «зьвязаць» намагаўся аспрэчыць у судзе. Зрэшты, спроба засудзіць газэту «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, які напісаў пра непасрэдную датычнасьць прадпрымальніка да «бізнэсу на касьцях», аказалася бясплённай. Суд ён прайграў.
Апошнім скандалам стала гісторыя на паркоўцы, дзе Ізраілевіч заняў месца для інвалідаў. Тэлевядоўца Юры Таболін, які меў права на такое месца, у адказ на такое нахабства «падпёр» «Бэнтлі» Ізраілевіча і неўзабаве атрымаў тэлефонны званок з пагрозай «прыбраць машыну, а то ня будзе чаго прыбіраць». Калі канфлікт стаў набыткам галоснасьці, Ізраілевіч стаў прапаноўваць грошы.
Пасьля навіны пра затрыманьне Аркадзя Ізраілевіча стала вядома, што ён больш не зьяўляецца фіналістам конкурсу EY Entrepreneur Of The Year 2018 («Прадпрымальнік году — 2018») у Беларусі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў актывіст Антон Матолька са спасылкай на арганізатараў.