Павялічылі пэнсіі, перайшлі на зімовае паліва, увялі новы экзамэн для кіроўцаў. Свабода сабрала зьмены, якія адбудуцца ў лістападзе.
Павялічылі пэнсіі
У Беларусі ад 1 лістапада пэнсіі павялічылі ў сярэднім на 5,3%.
Колькі атрымаюць?
- Сярэдняя працоўная пэнсія складзе — 388,1 рубля;
- Пэнсія па ўзросьце — 393,96 рубля;
- Сацыяльныя пэнсіі — 235,63 рубля.
Ад пачатку году пэнсіі ў Беларусі павялічацца на 22%. Апошні раз пэнсіі павялічвалі ў жніўні — на 10%.
Пражытковы мінімум павялічылі на 54 капейкі
Ад 1 лістапада бюджэт пражытковага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва павялічылі з 213,67 да 214,21 рубля. На II квартал 2018 году 5,7% беларусаў мелі менш за пражытковы мінімум.
Павялічылі дапамогу за нараджэньне дзіцяці
Адзінаразовую дапамогу за нараджэньне дзіцяці ад 1 лістапада павялічылі на 5-7 рублёў:
- за нараджэньне першага дзіцяці будуць даваць 2142,1 рубля;
- другога і наступнага — 2998,94 рубля.
Адзінаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці складзе 214,21 рубля. Таксама павялічыліся:
- дапамога на дзяцей з 3 да 18 гадоў на час выхаваньня дзіця ва ўзросьце ад 3 гадоў;
- дапамога на дзяцей інвалідаў;
- іншыя сацыяльныя выплаты.
Паліць стане даражэй
Цэны на асобныя віды цыгарэт з 1 лістапада падняліся ад 2 да 10 капеек. Беларускія вытворцы і імпартэры цыгарэт могуць штомесяц дакляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся фота цыгарэтных кіёскаў, сотні якіх паставяць у сталіцы. Менчукі зьбіраюць подпісы супрацьПачнецца рэпэтыцыйнае тэставаньне
Першы этап рэпэтыцыйнага тэставаньня пачнецца 11 лістапада. Такім чынам абітурыенты Беларусі рыхуюцца да здачы цэнтралізаванага тэставаньня, неабходных для паступленьня ў ВНУ. Сёлета здаць РТ па аднаму прадмету каштуе 7 рублёў.
Абітурыенты 2019 году будуць здаваць ЦТ па новых правілах. Чыноўнікі Міністэрства адукацыі абяцаюць зрабіць шкалу тэставых балаў лінейнай, каб яна лёгка суадносілася з школьнай дзесяцібальнай сыстэмай. Сыстэму ранжыраваньня абяцаюць захаваць, але ўдасканаліць. Настаўнікі, рэпэтытары скрытыкавалі гэтыя зьмены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦТ зноў рэфармуюць. Чаму гэта не падабаецца настаўнікамПачалі прадаваць зімовае паліва
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перайшлі на выпускі зімовага дызэльнага паліва 15 кастрычніка. Да 1 лістапада на зімовае паліва мусяць перайсьці ўсе АЗС краіны. Дзяржстандарт раіць выкарыстоўваць зімовае паліва да 1 красавіка.
Іспыт для кіроўцаў
Ад 1 лістапада пачала дзейнічаць пастанова Савету міністраў, якая вызначае парадак пацьверджаньня кампэтэнтнасьці кіроўцаў-міжнароднікаў. Кіроўцам, якія выконваюць міжнародныя грузаперавозкі, трэба будзе праходзіць навучальныя курсы паводле праграмы Міністэрства транспарту. Пасьля навучаньня ім трэба будзе здаць экзамэн і атрымаць кваліфікацыйную картку. Праходзіць навучаньня і здаваць іспыт трэба будзе не радзей за 5 гадоў.
Пасьведчаньні кіроўца-міжнароднікаў выдадзеныя да 1 лістапада 2018 году дзейнічаюць да сканчэньня іх тэрміну, але не пазьней за 31 сьнежня 2019 году.