Кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» будзе разьбірацца, ці сапраўды быў факт прымусу пры ўступленьні ў арганізацыю ў адной з гімназій. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе цэнтральнага камітэту БРСМ.
Камэнтуючы апублікаваны ў інтэрнэце відэазапіс зь менскай гімназіі, на якім дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у БРСМ, у прэс-службе заявілі:
«Такіх фактаў у арганізацыі быць не павінна, ніхто нікога да нас не заганяе. Наша прынцыповая пазыцыя з нагоды ўступленьня ў шэрагі — выключна па жаданьні, па закліку сэрца. А тое, што нашкодзіць жадаючых хапае, гэта ведаем ня толькі мы. Калі такія факты будуць мець месца, мы будзем разьбірацца. Мы адкрытыя. Таму ў першую чаргу хай зьвяртаюцца да нас».
Паводле зьвестак БелаПАН, цяпер пэдагог, якая размаўляла з гімназістамі, знаходзіцца ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкаму. Ад камэнтароў яна адмовілася. Міністэрства адукацыі паабяцала даць камэнтар крыху пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #загонБРСМ: настаўніца расказала, як заганяюць у праўладную арганізацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы супраць палітыкі прэзыдэнта?» Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ