Чакаецца афіцыйны камэнтар намесьніцы міністра адукацыі па ідэалягічнай працы Раісы Сідарэнкі.
30 лістапада Радыё Свабода апублікавала відэа, зьнятае вучнямі адной з менскіх гімназій, на якім чуваць, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.
Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.
«Ніхто нікога нікуды не заганяе, мы ў шоку, што настаўніца выкарыстоўвае такія мэтады. Уступленьне ў грамадзкія арганізацыі — справа добраахвотная, дзеці павінны самі вызначыцца. Ніхто нікуды нікога не заганяе, БРСМ павінен сваімі справамі, сваімі ўчынкамі рабіць такое, каб дзеці туды імкнуліся, — гаворыць Людміла Высоцкая. —
Я сама ў шоку, хіба можна настаўніцы такое гаварыць! Дзеці зараз настолькі „прасунутыя“ — з гаджэтамі, што патрэбна кожнае слова сваё кантраляваць, фільтраваць. Ты працуеш цяпер з такой аўдыторыяй! Я не магу зразумець, чым выкліканы такі энтузіязм гэтай намесьніцы дырэктара па выхаваўчай працы».
Людміла Высоцкая зазначыла, што гэтая яе ўласная пазыцыя, а крыху быў апублікаваны афіцыйны камэнтар Мінадукацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі не зьбіраецца расьсьледаваць відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы супраць палітыкі прэзыдэнта?» Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінадукацыі і гімназіі пакуль не камэнтуюць скандал з «загонам у БРСМ» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ