«Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ

Ілюстрацыйнае фота. Сябры БРСМ

Карэспандэнту Свабоды ўдалося атрымаць першую рэакцыю ад БРСМ на публікацыю відэа з адной з гімназій, у якой паказана, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.

У Цэнтральным камітэце БРСМ карэспандэнту Свабоды пакуль не ўдалося атрымаць рэакцыю, у прыёмнай накіравалі ў прэс-службу арганізацыі, але там не здымаюць тэлефоны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БРСМ пра скандальнае відэа з «загонам у БРСМ»: Будзем разьбірацца

Другі сакратар Горадзенкага абкаму БРСМ Дзяніс Чарняк па тэлефоне адмовіўся ад камэнтароў.

На пытаньні, ці насамрэч школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ, ці існуе пэўная разнарадка, пэўны працэнт чальцоў на школу, ці залежыць ад сяброўства паступленьне ці не паступленьне ў БРСМ, Дзяніс Чарняк адказаў:

— Гэта ерась несусьветная, ніякай разнарадкі няма. А чаму вы не апублікавалі, у якой гэта школе адбывалася? Гэта ня фэйк? Чаму вы тады не назвалі школу?

— Вырашылі абараніць дзяцей, каб не было якіх наступстваў.

— Калі вы далі інфармацыю, то трэба было ўжо гуляць да канца і даваць школу, разьбірацца на месцы. Я чытаў гэту інфармацыю. Але яна, мне здаецца, мае фэйкавасьць непасрэдна пад тое мерапрыемства, якое адбылося ў Менску. Ня больш за тое. Таму я ніяк не пракамэнтую. Гэта абсалютная несусьветная ерась, — сказаў Дзяніс Чарняк.

Паводле апошняй інфармацыі, якую мае Свабода, інцыдэнт адбыўся ў менскай гімназіі № 31.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы супраць палітыкі прэзыдэнта?» Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мяне заганялі ў БРСМ і што з гэтага выйшла

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #загонБРСМ: настаўніца расказала, як заганяюць у праўладную арганізацыю