У Мінадукацыі і гімназіі пакуль не камэнтуюць скандал з «загонам у БРСМ»

Ілюстрацыйнае фота. Будаўнічы атрад БРСМ

Карэспандэнты Свабоды з самай раніцы зьвязваюцца з 31-й менскай гімназіяй і Міністэрствам адукацыі з нагоды скандальнага відэа, на якім настаўніца патрабуе ад вучняў уступаць у БРСМ.

У 31-ай менскай гімназіі тлумачаць, што змогуць нешта сказаць толькі пасьля дазволу дырэктаркі Мазуркевіч, але з-за канікул яе пакуль няма на працы.

Адна з настаўніц, якая верагодна фігуруе на відэа, патлумачыла Свабодзе, што ведае пра скандал і хто там канкрэтна выступае, але казаць пра гэта ня будзе.

У Міністэрстве адукацыі адсылаюць да прэсавай сакратаркі Людмілы Высоцкай, але яе няма на працоўным месцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы супраць палітыкі прэзыдэнта?» Менскія школьнікі запісалі на відэа, як іх заганяюць у БРСМ