Канстытуцыйны суд Інгушэціі адмяніў пагадненьне аб зьмене мяжы з Чачнёй і запатрабаваў правесьці рэфэрэндум у гэтым пытаньні. Рашэньне апублікавана на сайце суду.
Суд пастанавіў, што пагадненьне, падпісанае 26 верасьня кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым і кіраўніком Інгушэціі Юнус-Бэкам Яўкуравым, «безь яго зацьвярджэньня на рэфэрэндуме Рэспублікі не стварае прававых наступстваў для органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіраваньня, арганізацый і грамадзян у Інгушэціі».
Напярэдадні двое дэпутатаў інгускага парлямэнту адклікалі свае заявы ў Канстытуцыйны суд рэспублікі з нагоды адмены закону аб мяжы з Чачнёй. Гэта адбылося пасьля прыезду ў рэспубліку Рамзана Кадырава. У парлямэнце Інгушэціі заяўлялі, што пасьля адкліканьня запыт у КС робіцца несапраўдным, бо выходзіць, што бяз двух чалавек яго накіравалі менш за трэць дэпутатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух пратэстаў у Інгушэтыі — новы Майдан?Аднак пазьней дэпутат Народнага сходу Інгушэціі Закры Мамілаў паведаміў, што адкліканьне заяваў двух дэпутатаў ня можа стаць падставай для адмены пасяджэньня суду, бо на момант пачатку разгляду, 25 кастрычніка, неабходная колькасьць дэпутатаў была на месцы.