Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч.
Сёлета акцыя праходзіць у заходняй частцы ўрочышча, а не на цэнтральным узгорку (Галгофе), паколькі там вядуцца падрыхтоўчыя працы для ўстаноўкі памятнага знаку ад уладаў. У падземным пераходзе ля выхаду ў бок Курапатаў усталяваная імправізаваная сцэна, на якой выступаюць і чытаюць вершы рэпрэсаваных паэтаў удзельнікі жалобнай акцыі. Людзі знаходзяцца звонку і ўнутры пераходу.