Цягам найбліжэйшых месяцаў Аляксандар Лукашэнка наведае Турэччыну. Пра гэта паведаміла амабсадарка гэтай краіны ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама.
«Мы будзем вельмі радыя пабачыць беларускага прэзыдэнта ў нашай краіне», — сказала пасол.
На пытаньне карэспандэнта Свабоды, калі адбудзецца візыт — сёлета ці налета — кіраўніца турэцкай дыпмісіі сказала, што гэта залежыць ад працоўных графікаў Рэджэпа Эрдагана і Аляксандра Лукашэнкі.
Пры гэтым Кезбан Нілвана Дарама адзначыла: існуе вялікая верагоднасьць, што да канца 2018-га адбудзецца візыт у Беларусь кіраўніка парлямэнту Турэччыны. Ён мае адпаведнае запрашэнне з адкрытай датай.
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган наведваў Беларусь у лістападзе 2016 году.