Нашчадкі ГУЛАГу. Фільм пра катаваньні ў расейскай турме

«Усе катаваньні, якія апісаны ў рамане "Архіпэляг ГУЛАГ", практыкуюцца і цяпер», — кажа былы зьняволены папраўчай калёніі № 1 у Яраслаўскай вобласьці Расеі Руслан Вахапаў.

У красавіку 2017 года зьняволеныя Руслан Вахапаў, Яўген Макараў і Іван Няпомняшчых упершыню публічна паведамілі аб масавых зьбіваньнях у ПК-1. Зараз усе трое на волі. А 13 супрацоўнікаў калёніі знаходзяцца пад вартай, яшчэ адзін пад хатнім арыштам. Іх абвінавачваюць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.