Міліцыя і АМАП затрымалі амаль сто чалавек на рынку «Ждановічы»

  • БелаПАН

Супрацоўнікамі менскай міліцыі сумесна з АМАПам «праведзена рэйдавая адпрацоўка тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы" для выяўленьня асоб, якія парушаюць грамадзкі парадак, займаюцца бадзяжніцтвам і папрашайніцтвам», паведамляе БелаПан са спасылкай на прэс-службу сталічнага ГУУС.

У выніку супрацоўнікамі міліцыі было выяўлена і затрымана 90 чалавек, у дачыненьні да якіх складзены 42 адміністрацыйныя пратаколы, з якіх 31 — за расьпіцьцё алькаголю і ўжываньне наркатычных сродкаў, 9 — за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў, 2 — за дробнае хуліганства.

Акрамя таго, аддзелам ДАІ за ўчыненьне рознага роду адміністрацыйных правапарушэньняў да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты 71 удзельнік дарожнага руху.

5 замежнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь. У Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў накіравана 10 чалавек", — інфармуе ГУУС Менгарвыканкама.