У пятніцу каля 19.30 у выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan і трактара загінулі 40-гадовая кіроўца легкавога аўтамабіля і тры жанчыны-пасажыркі (19, 35 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына-кіроўца не заўважыла ўсталяваную ззаду трактара прычапную прыладу з плугамі. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Праводзіцца агляд, працуе перасоўная крыміналістычная лябараторыя, высьвятляюцца абставіны здарэньня, паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэта.
Сьледзтва высьветліла, што плуг, зь якім сутыкнуўся аўтамабіль, не былі аснашчаныя габарытнымі агнямі і сьвятловяртаючымі элемэнтамі. Затрыманы кіроўца трактара.