Кавалак Месяца прадалі за больш чым 600 тысяч даляраў

Кавалак Месяца вагой 15 фунтаў (прыблізна 5,5 кіляграмаў), які ўпаў на Зямлю як месячны мэтэарыт, быў прададзены на аўкцыёне ў Бостане за больш 612,5 тысяч даляраў.

Гэткую суму за мэтэарыт, які складаецца з шасьці фрагмэнтаў, заплаціў прадстаўнік пагады Там Чук у віетнамскай правінцыі Ханам.

Мэтэарыт быў знойдзены летась ў аддаленым рэгіёне Маўрытаніі на паўночным захадзе Афрыкі.

Ён лічыцца адным з самых значных месячных мэтэарытаў, знойдзеных калі-небудзь на Зямлі, з увагі на свой памер і часткова расплаўленую падчас падзеньня паверхню.