Сьледчы камітэт узяў пад варту кіроўцу маршруткі, якая трапіла ў аварыю пад Валожынам на трасе Менск — Горадня. Загінулі 2 пасажыры. Кіроўцу пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.
Заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «Парушэньне ПДР, якое стала прычынай сьмерці двух чалавек» (ч. 3 арт. 317 КК).
Паводле сьледзтва, кіроўца не ўлічыў абставіны, якія склаліся на дарозе, — і сутыкнуўся з бэтоннай агароджай.
Кіроўцу агледзелі мэдыкі, стацыянарнае лекаваньне яму не патрабуецца.
На трасе М6 18 кастрычніка маршрутны мікрааўтобус уехаў у бэтонную агароджу. У выніку аварыі загінулі двое пасажыраў: 66-гадовая жанчына памерла на месцы, 71-гадовы мужчына — у бальніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відавочцы: на трасе Менск — Горадня адбылося жудаснае ДТЗ з маршруткай. Абноўлена