У Беларусі да 100-годзьдзя камсамолу на кожным аб’екце, пабудаваным з удзелам моладзі, зьявіцца памятная шыльда, паведаміў сёньня журналістам першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзьмітры Варанюк, перадае БЕЛТА.
«Да векавога юбілею камсамолу на кожным аб’екце, дзе ў свой час працавала моладзь, зьявіцца памятная шыльда — інфармацыйны ўказальнік, на якім будзе ўся неабходная інфармацыя аб тым, хто і калі прымаў удзел ва ўзьвядзеньні канкрэтнага аб’екту», — сказаў Дзьмітры Варанюк.
Колькі такіх аб’ектаў па ўсёй Беларусі — не ўдакладняецца.
Тымчасам улады так і не павесілі мэмарыяльную шыльду на доме ў Менску, дзе 100 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, хаця яшчэ ў сакавіку кіраўніцтва Менгарвыканкаму дазволіла ўсталяваць мэмарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта тут 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менгарвыканкам даслаў афіцыйны адказ наконт праціўнікаў «дошкі БНР»Паводле чыноўнікаў Менгарвыканкаму, павесіць дошку перашкаджае «шэраг зваротаў ад грамадзянаў», а «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстаноўцы на разглядзе».