Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету супраць дзедаўшчыны, які адбыўся 16 кастрычніка.
Былая старшыня Моладзі БНФ Ганна Сьмілевіч (Пахолка) — 612 рублёў штрафу (25 базавых велічынь).
Цяперашні лідэр Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік — 735 рублёў (30 БВ).
Актывісты Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік, Ганна Сьмілевіч і Арсень Дзядок выйшлі да Міністэрства абароны з плякатам «Білет на той сьвет» і партрэтамі загінулых вайскоўцаў.
Фактычна адразу актывістаў затрымалі і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Пазьней Арсеня Дзядка вызвалілі без складаньня пратаколу, бо яму яшчэ ня споўнілася 18 гадоў, а Ганна Сьмілевіч і Дзяніс Мандзік правялі ноч у ізалятары на Акрэсьціна.
Your browser doesn’t support HTML5
На пачатку году Ганна Сьмілевіч, тады лідэр моладзевай арганізацыі БНФ, была адлічаная з Інстытуту журналістыкі БДУ, дзе правучылася паўтара года. Дзяўчына прызнавала, што «не на 100% была падрыхтаваная да сэсіі», але не выключала і палітычных прычын прэтэнзій да яе з боку выкладчыкаў.
Зь верасьня «Моладзь БНФ» узначальвае Дзяніс Мандзік з Барысава. У 2017 годзе Дзяніса Мандзіка адлічылі з БДТУ, як ён лічыць, з палітычных прычын. Цяпер ён завочна вывучае міжнародную эканоміку ў Нацыянальным авіяцыйным унівэрсытэце Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць сьмерцяў, мабільнікі ў Печах, сяржанты на лаве падсудных. Што адбылося за год са сьмерці КоржычаГанна Сьмілевіч і Дзяніс Мандзік — удзельнікі грамадзкай кампаніі «Даць рэпрэсіям урок». Яны зьбіраюць грошы на вучобу ва Ўкраіне для студэнтаў, адлічаных у Беларусі з палітычных прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Коржыч: «Да камандзіра Печаў я маю больш прэтэнзій, чым да абвінавачаных сяржантаў»