Паехаць на Афон у якасьці турыста можа любы чалавек, які мае грэцкую візу і дазвол на ўезд на Афон. «Маліцца Богу мы можам у любым месцы на Зямлі», — заявіў у інтэрвію Рускай службе Бі-бі-сі кіраўнік аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён.
Разрыў эўхарыстычных зносінаў Маскоўскага патрыярхату з Канстантынопальскім вядзе толькі да забароны на набажэнствы і сакрамэнту прычасьця ў Афонскіх кляштарах, растлумачыў мітрапаліт Іларыён. Наведваць іх як вернікам і турыстам дазваляецца, дадаў ён.
Напярэдадні ў аддзеле зьнешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхату заявілі, што прыхаджане РПЦ, якія парушылі распараджэньне Сынода, павінны будуць пакаяцца, а духавенству за гэта пагражае пакараньне ў выглядзе забароны ў богаслужбах або звальненьня.
Як распавяла Рускай службе Бі-бі-сі крыніца, блізкая да кіраўніцтва патрыярхіі, з 2005 года расейцы ахвяравалі манастырам на гары Афон у агульнай складанасьці 200 мільёнаў даляраў.