Першы беларускі мэдыя-аксэлератар LaunchMe працягнуў набор да 19 кастрычніка. Арганізатары шукаюць праекты, мэдыя-спэцыялістаў і айцішнікаў, якія б стварылі новыя мэдыя-стартапы.
Крыху новых словаў
Хакатон — форум спэцыялістаў, дзе прадстаўнікі розных сфэраў працуюць над вырашэньнем нейкай праблемы.
Аксэлератар — мадэль падтрымкі новых бізнэсаў, накіраваная на разьвіцьцё праектаў у кароткі тэрмін.
Стартап — інавацыйная кампанія з кароткім пэрыядам апэрацыйнай дзейнасьці, якая шукае бізнэс-мадэль.
Удзельнікі аксэлератара, якія пройдуць хакатон, цягам 7 месяцаў будуць змагацца за 24 тысячы даляраў для распрацоўкі свайго праекту.
Хакатон пройдзе ў два этапы:
- 19 кастрычніка — прэзэнтацыя ідэй, фармаваньне каманды і камунікацыя з мэнтарамі.
- 27–28 кастрычніка — стварэньне прататыпу ідэі, фінальны адбор праектаў.
Што і каго шукаюць арганізатары?
- Ідэю на стартап, які б спалучаў у сабе мэдыйны і тэхналягічны аспэкты.
- Экспэртаў у сфэры мэдыя ці IT.