У Кіеве шэраг нацыяналістычных і праварадыкальных сілаў зладзілі марш, прымеркаваны дню заснаваньня Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА).
Марш распачаўся ў парку імя Тараса Шаўчэнкі пад лёзунгам «Вернем Украіну ўкраінцам». Удзельнікі акцыі, сярод якіх і вэтэраны антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе, трымаюць украінскія сьцягі, чырвона-чорныя сьцягі УПА, а таксама сьцягі іншых палітычных сіл. Беларусы прыйшлі на марш зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Падчас шэсьця ад помніка Тарасу Шаўчэнку ў цэнтар на Эўрапейскую плошчу актывісты запалілі фаеры і выкрыквалі нацыяналістычныя лёзунгі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у маршу бяруць удзел каля 5 тысяч чалавек.
Беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, а таксама беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку ўкраінскіх уладаў на Данбасе традыцыйна бяруць удзел у маршах, прысьвечаных стварэньню Украінскай паўстанцкай арміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бульбабандэраўцы»: беларусы ў шэрагах Украінскай паўстанцкай армііВа ўкраінскіх архівах захоўваюцца матэрыялы, якія сьведчаць аб тым, што беларусы бралі актыўны ўдзел ва ўкраінскім вызваленчым руху.
Сёньня ва Ўкраіне разам з Пакровамі адзначаюць датау стварэньне ЎПА і дзень абаронцаў краіны.