Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Горадні 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзыдэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расьцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі.
Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы сьвет, які знаходзіцца пад пагрозай зруйнаваньня, фарбуюць.
На Траецкай Вуліцы ў цэнтры пасьля рамонту кладуць плітку.