У Менску 11 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды і чэку на 5000 эўра стаў Уладзімер Арлоў за кнігу «Танцы над горадам».
- 2 месца — Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Сабакі Эўропы».
- 3 месца — Вінцэсь Мудроў за кнігу «Забойца анёла».
Папярэднія пераможцы
- Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
- Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
- Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
- Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
- Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
- Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017).
Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная ў 2011-м. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе.
Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае публікацыю кнігі ў выдавецтвы «Кнігазбор»; другое — творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў на высьпе Готлянд у Швэцыі; пераможца прэміі — чэк на 5000 эўра. Фундатары прэміі — Фонд «Вяртаньне» і Польскі інстытут у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку быў вельмі натхнёны, потым — вельмі расчараваны». Як атрымаць Гедройця і застацца пісьменьнікам