«Я тады лучшэ здамся ў плен» — Саўка ды Грышка пра раздачу зброі

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага адрэагавалі на прапанову Аляксандра Лукашэнкі ў выпадку пагрозы раздаць зброю ўсім дарослым беларусам і беларускам.

Грышка:
Саўка, табе дадуць аўтамат,
А мне дадуць кулямёт.

Саўка:
Ілі наабарот:
Аўтамат цібе, а мне пулямёт.
Всюду врагі, і, скарэе ўсяго,
Нада лезьці ў нейкі дот.

Грышка:
Можа, у дот,
А, быць можа, у дзот.

Саўка:
Слушай, Грыша,
Мы на вайне.
У мяне едзе крыша,
Слышыш ці не?
З кім ваюем, хоць ты мне скажы,
Ну, скажы мне.

Грышка:
Ай, халера іх разьбярэ!
Ай, халера іх разьбярэ.
Нам паставіў задачу
Прэзыдэнт паставіў задачу.

Саўка:
Гатоў я плаціць,
Скажыце, каму?
Штоб толька не ваяваць.
Зачэм эта ўсё вапшчэ? —
Што-та я нікак не пайму.

Грышка:
А табе давядзецца страляць.
Проста паўзьці і страляць.

Саўка:
Я тады лучшэ здамся ў плен.
Пакажыце, каму?