Ад 7 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражэе бэнзін, піша сайт канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 30 верасьня. Гэта дзявятае штотыднёвае павышэньне цэнаў на паліва.
Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:
- АІ-92 — 1 рубель 38 капеек за літар;
- АІ-95 — 1 рубель 46 капеек;
- АІ-98 — 1 рубель 67 капеек;
- дызэльнае паліва — 1 рубель 46 капеек.
Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо 19-ы раз, агулам ад 18 да 19 капеек на розныя віды паліва. Гэта плюс 15-16% ад цаны на 1 студзеня. Цэны на дызэльнае паліва зьніжаліся двойчы — 14 і 27 красавіка.
Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі
- Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
- У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.