Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня армейскага палігону на Берасьцейшчыне. Там дэманстравалася новыя ўзоры ўзбраеньня, паведамілі ў праграме Навіны «24 гады» на тэлеканале СТБ.
Падчас агляду навінак узбраеньня Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ўсе дарослыя грамадзяне Беларусі мусяць умець карыстацца зброяй.
«Як я ня жартам казаў, што калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — ня дай бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі (ну, дзяцей давайце выведзем). Старыя і нават жанчыны: 7 мільёнаў чалавек — 7 мільёнаў атрымае зброю, каб яны маглі абараняцца» — сказаў Лукашэнка.
Як перадае СТБ, у Беларусі павінны стварыць сыстэму, дзе дзейнічае рэгулярная і кампактная армія, прафэсійны інстытут у абарончай сфэры, а таксама «7 мільёнаў падрыхтаваных да бою з праціўнікам жыхароў краіны».