«Пазьняка жанчыны не давалі затрымаць» — тры ўдзельніцы легендарнага мітынгу 30 кастрычніка 1988-га пра вечнае супрацьстаяньне

Your browser doesn’t support HTML5

Трыццаць гадоў таму 30 кастрычніка 1988 году непадалёк ад Курапатаў адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, які быў гвалтоўна разагнаны камуністычнымі ўладамі. Супрацьстаяньне вакол Курапатаў працягваецца і дагэтуль. Якая будучыня Курапацкага мэмарыялу, як ва ўкраінскай Быкоўні і расейскага Бутаўскага палігону, якія ўшанаваныя ўладай і грамадзтвам, ці гэта будзе вечнае супрацьстаяньне? Разважаюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і паэтка і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.