Беларусь прыме Сусьветную шахматную алімпіяду

Ілюстрацыйнае фота

Сусьветная шахматная алімпіяда 2022 году пройдзе ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму. Дата спаборніцтваў не называецца.

Рашэньне аб правядзеньні ў Беларусі шахматнай алімпіяды прынялі 4 кастрычніка на паседжаньні Генэральнай Асамблеі міжнароднай фэдэрацыі шахматаў (FIDE). Віцэ-прэзыдэнтам арганізацыі на паседжаньні абралі старшыню Беларускай фэдэрацыі шахматаў Анастасію Сарокіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Робат будзе ў кожнай хаце». Як беларус стварыў кампанію па вытворчасьці «разумных» робатаў