Касавыя зборы фільму «Крышталь» у Беларусі склалі 109 120 рублёў, гэта каля 51 149 даляраў. Усяго ў краіне фільм Дар’і Жук паглядзелі 18 184 гледачы.
Як паведаміў пракатчык фільму кампанія «Арт Карпарэйшн», у Менску фільм паглядзелі 15 380 разоў, а касавыя зборы склалі 96 381 рублёў. У рэгіёнах на «Крышталь» схадзілі 2804 гледачы, зборы склалі 12 739 рублёў.
Фільм рэжысэркі Дар’і Жук «Крышталь» будзе прадстаўляць Беларусь на «Оскары».
Здымкі фільму «Крышталь» беларускай рэжысэркі Дар’і Жук адбываліся ў Беларусі, у вытворчасьці фільму ўдзельнічалі кінакампаніі зь Беларусі, ЗША, Нямеччыны і Расеі. Летась стужка атрымала узнагароду ў сэкцыі Works in Progress на Талінскім міжнародным кінафэстывалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крышталь»: кіно пра 90-я, а быццам бы і пра наш часГалоўная гераіня фільму Эвэліна (Вэля) жыве ў Менску, але марыць зьехаць у ЗША, каб працаваць дыджэем. Каб атрымаць візу, ёй даводзіцца паехаць у невялікае мястэчка і прасіць дапамогі ў сям’і Сьцяпана, які нядаўна вярнуўся з войска і ў якога празь некалькі дзён мае адбыцца вясельле. У ланцужку падзеяў сьмешнае зьвязана з сумным і часам брутальным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска пра свой фільм у Карлавых Варах: «Кіно для таго і ёсьць, каб паказаць, што перамены магчымыя»Фільм «Крышталь» атрымаў гран-пры кінафэстывалю ў Алматы, гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю, а таксама галоўны прыз конкурсу «Капрадукцыя. Акно ў сьвет» расейскага кінафэстывалю «Акно ў Эўропу», які праходзіў у Выбаргу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пракатнай вэрсіі ў Беларусі зь фільму «Крышталь» выразалі «палітыку»Рэжысэрка Дар’я Жук нарадзілася ў Менску, вучылася і жыве ў ЗША. Скончыла Гарвардзкі і Калюмбійскі ўнівэрсытэты, працавала на канале HBO, зьняла некалькі кароткамэтражных фільмаў. Адзін зь іх, «Сапраўдная амэрыканка», быў адзначаны дыплёмам Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» у 2015 годзе.
Сярод кароткамэтражных фільмаў Дар’і Жук — «Тое, што цябе не заб’е», «Зьесьці турыста», «Паветра ўнутры», тэлевізійны пілёт сыткому «Філфак».