Каля будынка парлямэнта Інгушэтыі ў Магасе праходзіць акцыя пратэсту супраць абмену тэрыторыямі з Чачэнскай рэспублікай. Па дадзеных Кавказ. Реалии, у ёй удзельнічаюць некалькі соцень чалавек.
26 верасьня кіраўнік Інгушэтыі і Чачні Юнус-Бэк Яўкураў і Рамзан Кадыраў падпісалі пагадненьне аб замацаваньні мяжы паміж рэгіёнамі. Дагавор прадугледжвае абмен тэрыторыямі паміж рэспублікамі. У канцы верасьня ў Інгушэтыі адбыліся акцыі пратэсту супраць гэтага. Актывісты сьцьвярджаюць, што дамова невыгодны Інгушэтыі.
Раніцай у чацьвер рэгіянальны парлямэнт ухваліў абмен тэрыторыямі. Прыкладна ў час пасяджэньня парлямэнта ўзброеныя людзі адкрылі стральбу ў паветра, каб супакоіць натоўп, паведамляе зь месца падзеяў карэспандэнт Бі-бі-сі Лізавета Фохт. Супакоіць натоўп не ўдалося і мясцовым дэпутатам.
У чацьвер Канстытуцыйны суд Інгушэтыі выступіў супраць абмену тэрыторыямі з Чачэнскай рэспублікай.
З вечара 3 кастрычніка ў рэспубліцы адключаны інтэрнэт.