Міністэрства інфармацыі 3 кастрычніка абвясьціла конкурс на архітэктурную канцэпцыю будынку мэдыяцэнтру ў Менску, які Аляксандар Лукашэнка ў красавіку сёлета абяцаў пабудаваць. Там плянуюць разьмясьціць дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Навошта гэта трэба?
Улады плянуюць стварыць «адзіную тэхналягічную пляцоўку для забесьпячэньня якаснага вяшчаньня».
Што будзе ў новым мэдыяцэнтры?
- 4 тэлекампаніі;
- 4 памяшканьнямі для здымак;
- прэс-цэнтар на 200 месцаў;
- памяшканьні для кавярняў і бараў;
- гандлёвыя кропкі.
Паводле ўмоваў конкурсу, мэдыяцэнтар разам з паркоўкай і пад’ездамі будзе займаць 3,5 гектара. Свабода параўнала новую будоўлю зь іншымі абʼектамі на мапе Менску.