У Каталёніі зьявіўся новы інструмэнт ціску на Гішпанію

Кім Торэ, кіраўнік Каталёніі

Прэзыдэнт Каталёніі Кім Торэ заклікаў прэмʼер-міністра Гішпаніі Пэдра Санчэса на працягу месяца ўзгадніць мэханізм самавызначэньня рэгіёну. Інакш Торэ пагражае пазбавіць Санчэса падтрымкі сваёй партыі ў нацыянальным парлямэнце.

«Калі мэханізм ня будзе ўзгоднены да лістапада, партыі, якія выступаюць за незалежнасьць рэгіёна, ня змогуць больш гарантаваць спадару Санчэсу стабільнасьць у парлямэнце Гішпанііі», — заявіў Кім Торэ ў каталёнскім рэгіянальным парлямэнце.

Пэдра Санчэс узначаліў урад Гішпаніі пасьля таго, як яго папярэдніку Марыяна Рахою вынесьлі вотум недаверу. Для перамогі Санчэсу спатрэбілася падтрымка нацыяналістаў Краіны Баскаў і Каталёніі.

Ультыматум Торэ быў абвешчаны 2 кастрычнiка, на наступны дзень пасьля сьвяткаваньня гадавіны рэфэрэндуму аб адзьдзяленьні Каталёніі ад Гішпаніі.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі адбылася 1 кастрычніка 2017 года. Улады Гішпаніі прызналі яго незаконным, а ў адказ на дэклярацыю аб незалежнасьці, якую прыняў парлямэнт Каталёніі, увялі ў аўтаноміі прамое кіраваньне з Мадрыду.

У чэрвені гэтага года ў Каталёніі прыняў прысягу новы рэгіянальны ўрад на чале з Кімам Торэ, паплечнікам былога каталёнскага лідэра Карлеса Пуджэмона, пры якім у рэгіёне адбыўся непрызнаны Мадрыдам рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Такім чынам, завяршыўся пэрыяд прамога кіраваньня Мадрыду на тэрыторыі аўтаноміі.