Штодзень беларускіх аўтараў чытае толькі 0,5% апытаных.
Інстытут сацыялёгіі беларускай Акадэміі навук правёў у 2016 годзе апытаньне каля 3800 беларусаў адносна чытаньня мастацкай літаратуры, расказаў Tut.by навуковы супрацоўнік інстытуту Кірыл Стаселька.
Выявілася, што толькі 49% апытаных чытаюць мастацкую літаратуру, а амаль столькі ж — не чытаюць зусім. Штодзень чытаюць нейкую кнігу 7% апытаных, прынамсі раз на тыдзень — 16%, прынамсі раз на месяц — яшчэ 10%, радзей — 15%.
Толькі 12% чытаюць сучасную беларускую літаратуру. Чытаюць беларускіх аўтараў штодзень 0,5% апытаных.
За апошнія тры гады на момант апытаньня 1,3% чыталі творы Ўладзімера Караткевіча, 1,2% — Сьвятланы Алексіевіч, 0,7% — Васіля Быкава, па 0,4% — Івана Мележа і Натальлі Батраковай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пяцісотгоднасьць» назвала топ-50 і топ-20 беларускіх кніг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТОП-10 самых публікаваных пісьменьнікаў БССР