Першая ў гісторыі падкаст-вечарынка ад Зьмітра Бартосіка, майстра непрыдуманых сюжэтаў і трыюмфатара ўсіх літаратурных прэмій, з прэзэнтацыяй новай кнігі «Клініка кітайскага дантыста».
Музычнае аздабленьне: гiтарыст Аляксей Сiдараў, Масква.
Пачатак а 19-й. Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе.
Замовіць кнігу можна ТУТ
Зьміцер Бартосік у пытаньнях і адказах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Клініка кітайскага дантыста. Вуліца ў форме літары SЗьміцер Бартосік — беларускі бард, пісьменнік, шматгадовы аўтар Радыё Свабода. Ягоная папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі Стагановічаў (за непрыдуманую літаратуру), Алеся Адамовіча (Беларускага ПЭН-цэнтру) і Ежы Гедройця. Паводле кнігі быў пастаўлены спэктакль беларускага Свабоднага тэатру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 фактаў пра Зьмітра Бартосіка, ляўрэата прэміі імя Гедройця