Грошы і фарба. Як паліцыя ахоўвала паліцыю ў Барсэлёне. ФОТА

Некаторыя з пратэстоўцаў супраць шэсьця кідалі ў паліцыю ёмістасьці з фарбай


 

На транспаранце патрабаваньне роўнага заробку для нацыянальнай і рэгіянальнай паліцыі. Цяпер мясцовая паліцыя ў Каталёніі атрымлівае больш. 

Прыхільнікі нацыянальнай паліцыі ў асноўным несьлі гішпанскія сьцягі. Але на гэтым здымку сьцяг Краіны Баскаў.

Прыхільнікі нацыянальнай паліцыі мелі з сабой піратэхніку

Гэтаму хлопчыку ня надта падабаліся выбухі.

Пара вывесіла са свайго вакна гішпанскі сьцяг у падтрымку шэсьця

Паліцыя не пускала людзей з суседніх вуліц, якія пратэставалі супраць шэсьця

Зьлева сьцяг каталёнскіх незалежнікаў, справа ідзе шэсьце ў патрымку нацыянальнай паліцыі пераважна пад гішпанскімі сьцягамі, а паміж імі кардон мясцовай каталёнскай паліцыі. 

Мітынг у патрымку нацыянальнай паліцыі на Пляцы Каталёніі

Мітынг атрымаўся малалюднейшым за шэсьце

Мясцовая паліцыя ахоўвала мітынг ад прыхільнікаў незалежнасьці

Прыхільнікі незалежнасьці спрачаліся з паліцыянтамі. Пазьней адбыліся сутыкненьні моладзі з паліцыяй

Паліцэйскі гелікоптэр над Барсэлёнай

Хуткая дапамога