З пачатку году цэны на бэнзін вырасьлі на 20%.
Як піша канцэрн «Белнафтахім», новыя цэны будуць такія: 1,37 рубля за літар АІ-92, 1,45 – за АІ-95, 1,66 – за АІ-98, 1,45 – за літар дызэльнага паліва.
На гэты раз падаражаньне не абгрунтоўваецца. У мінулы раз яго тлумачылі падаражаньнем нафты і кампэнсацыяй выдаткаў нафтаперапрацоўчых заводаў на закупку сыравіны.
З пачатку году гэта будзе 17-е падаражаньне. Калі цяпер 98-ы бэнзін каштуе 1,66 рубля, то на пачатку году ён быў на 28 капеек таньнейшы — 1,38 рубля за 1 л. Цэны вырасьлі на 20%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саша і Сірожа пра бэнзін: «К іхнім стандартам нас падганяюць, а іхных зарплат зусім не внедраюць»