Усе паўналетнія жыхары Сынгапуру атрымаюць 511 мільёнаў амэрыканскіх даляраў за ўклад у разьвіцьцё краіны, паведамляе сынгапурскае Міністэрства фінансаў.
Аднаразовая выплата была прадугледжаная ў бюджэце Сынгапуру на 2018 год. Яе памер залежыць ад узроўню даходу грамадзян:
- Калі ў мінулым годзе сынгапурац зарабіў ня больш за 28 тысяч сынгапурскіх даляраў ($20,4 тысяч), ён аднаразова атрымае 300 сынгапурскіх даляраў ($219,2);
- Пры прыбытку не вышэй за 100 тысяч сынгапурскіх даляраў ($73,09 тысяч) — 200 сынгапурскіх даляраў ($146,1);
- Пры гадавым заробку вышэй 100 тысяч — па 100 сынгапурскіх даляраў ($73).
У Сінгапуры пражываюць каля 2,8 мільёна паўналетніх грамадзян.
У 2017 годзе Міністэрства фінансаў зафіксавала рост эканомікі краіны на 3,6% вышэй чаканага.