Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году пройдзе ў Нямеччыне

Нямецкі футбольны заўзятар.

Такое рашэньне было прынятае Саюзам эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) у чацьвер ў швэйцарскім горадзе Ньён, паведамляе Deutsche Welle. Канкурэнтам Нямецкага футбольнага саюзу выступала Турэцкая футбольная фэдэрацыя.

Нямеччына ў гэтай пары выглядала больш прывабна. У сваёй заяўцы нямецкі кандыдат паказаў на вопыт правядзеньня буйных турніраў, багатыя футбольныя традыцыі, геаграфічнае становішча ў цэнтры Эўропы, а таксама інфраструктуру, гатовую да прыёму заўзятараў і спаборніцтваў — 10 стадыёнаў, гатэлі і транспартная сетка.

Турэччына ж прапаноўваў UEFA выпрабаваць новы вопыт у краіне, якая раней ніколі не прымала падобныя турніры.

UEFA ўлічыў і больш высокі ўзровень праваабароны ў Нямеччыне. Турэччына пасьля правалу дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе дэманструе непавагу да правоў чалавека, палічылі ў футбольным саюзе. Былі нэгатыўна ўспрынятыя і абмежаваньні на алькаголь, тытунь і азартныя гульні, якія дзейнічаюць у Турэччыне.