Японскія робаты даслалі здымкі з паверхні астэроіда Ругу. ФОТА

Фатаздымак астэроіда Ругу, зроблены зь японскай міжплянэтнай станцыі «Хаябуса-2», 2018 год

Японскае агенцтва аэракасьмічных дасьледаваньняў апублікавала фатаграфіі, зьнятыя на паверхні астэроіда Ругу. Два модулі-робаты 21 верасьня зрабілі першую ў гісторыі мяккую пасадку на астэроід, высадзіўшыся з міжплянэтнай станцыі «Хаябуса-2».

​Да паверхні Ругу робаты дабіраліся тры з паловай гады. Яны буду зьбіраць часьціцы грунту і праводзіць дасьледаваньні.

Яшчэ адзін модуль-робат будзе спушчаны на паверхню Ругу ў наступным годзе.

На Зямлю «Хаябуса-2» разам з модулямі-робатамі адправіцца ў сьнежні 2019 году. У сьнежні 2020 яны павінны прызямліцца ўжо на нашай плянэце.