На афіцыйным сайце футбольнага клюбу БАТЭ разьмешчанае відэа памяці кіраўніка клюбу БАТЭ Анатоля Капскага.
Анатоль Капскі быў адным з ініцыятараў стварэньня футбольнага клюбу БАТЭ, які быў заснаваны 12 красавіка 1996 году.
Анатоль Капскі памёр 22 верасьня 2018 ва ўзросьце 52 гадоў.
Разьвітаньне зь ім пройдзе 24 верасьня. У храме сьвятога Арханёла Міхаіла ў аграгарадку Зэмбін Барысаўскага раёну а 7.00 пачнецца памінальная літургія, а 8.00 адпяваньне. Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 11.00 да 13.00 на «Барысаў-Арэне».