Больш за 10 гадоў турмы. Улады хочуць узмацніць адказнасьць за кіраваньне машынай нецьвярозымі

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У Беларусі зьбіраюцца ўзмацніць пакараньне за кіраваньне аўта ў нецьвярозым стане. Пра гэта заявіў 20 верасьня генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк на паседжаньні кіраўнікоў пракуратураў краінаў СНД.

Што прапануюць зьмяніць?

  • Вызначыць мінімальны і павялічыць максымальны тэрмін пазбаўленьня волі за «нецьвярозае» кіраваньне аўта зь цяжкімі наступствамі. Цяпер паводле частак 4 і 5 арт. 317 КК Беларусі за падобнае злачынства пагражае да 10 гадоў турмы.
  • На 5 гадоў «безальтэрнатыўна» пазбаўляць нецьвярозых кіроўцаў правоў на кіраваньне машынай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены ў Крымінальным кодэксе: прывід лібэралізацыі

​На момант публікацыі праект зьменаў не апублікаваны. У травеньскім законапраекце аб зьменах у Крымінальны кодэкс гэтых прапаноў няма.