У Беларусі жывуць звыш 300 тысяч чалавек з псыхічнымі захворваньнямі, і некаторыя зь іх хочуць і могуць працаваць. Але не заўсёды ім удаецца знайсьці працадаўцу, гатовага іх наняць.
Клюбны дом «Адкрытая душа» ў Менску займаецца рэабілітацыяй такіх людзей, дапамагае юрыдычнымі кансультацыямі і пошукам патэнцыйных працадаўцаў.
Вольга Рабчынская, дырэктарка «Адкрытай душы», расказвае, што сябры клюбу сутыкаюцца ў асноўным зь дзьвюма праблемамі:
- Атрымаць мэдыцынскія рэкамэндацыі;
- Знайсьці працадаўцу, які не збаіцца ўзяць на працу чалавека з псыхічным захворваньнем.
«Ня хочацца хлусіць і ўтойваць, — тлумачыць Вольга. — Хочацца шчыра сказаць, што так, я хварэў, але цяпер я гатовы працаваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прывязіце якой-небудзь ежы». Як жыве ў інтэрнаце жанчына, пазбаўленая дзеяздольнасьці. ВІДЭА