Героі Лявона Вольскага камэнтуюць выказваньні міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пра «анархію ў інтэрнэце» і пра патрэбу рэгістравацца, каб камэнтаваць.
Саўка:
Шуневіч зайшоў ў інтэрнэт
І увідзеў эціх рабят.
«Хто ваша мама, рабяты?»
Спрасіў у іх міліцыянт.
Грышка:
Мама — анархія!
Тата — байнэт бязь межаў!
Саўка:
Очэнь было некамфортна
Шуневічу ў інтэрнэце.
Апазіцыя, геі і порна,
І лазяць усякія эці.
Грышка:
Мама — анархія!
Тата — байнэт бязь межаў!
Саўка:
Захацелась яму разабрацца
С эцімі дрышчамі.
«Усем прайці рэгістрацыю!
На выхад усе зь вяшчамі!»