Найбуйнейшы банк Даніі павінен апублікаваць сёньня вялікую справаздачу аб тым, як празь яго эстонскі офіс былі адмыты мільярды эўра з былых рэспублік СССР.
Справаздача, якую Danske Bank апублікуе 19 верасьня, мае асьвятліць асноўныя праблемы адмываньня грошай, а таксама няздольнасьць эўрапейскіх рэгулятараў ліквідаваць гэтую праблему, у прыватнасьці ў краінах Балтыі.
Па нядаўніх паведамленьнях СМІ, у 150 млрд даляраў маглі прайсьці праз аддзяленьні дацкага банка ў Эстоніі.
Раней у гэтым месяцы Wall Street Journal паведаміла, што праваахоўныя органы ЗША таксама праводзяць расьсьледаваньне па адмываньне грошай праз Danske Bank.