Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.
Таксама ў гэты дзень
1794 — падчас паўстаньня 1794 году расейскія войскі разьбілі пад Берасьцем атрады Рэчы Паспалітай.
1888 — у Бэльгіі на курорце Спа прайшоў першы ў гісторыі конкурс прыгажосьці.
1939 — Чырвоная армія заняла Вільню.
1946 — выступ Уінстана Чэрчыля ў Цюрыхскім унівэрсытэце, які паслужыў пунктам адліку ў стварэньні Рады Эўропы.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст.
1802 — Лаяш Кошут, вугорскі дзяржаўны дзяяч, рэвалюцыянэр, прэмʼер-міністар Вугоршчыны ў пэрыяд Вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гадоў.
1829 — Руф Ігнацьеў, беларускі гісторык.
У памяці
1938 — Браніслаў Туронак, беларускі нацыянальны дзяяч.
2004 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік.
2004 — Рыгор Рэлес, беларускі габрэйскі пісьменьнік і паэт.