Амэрыканская гандлёвая сетка Walmart здыме з продажу футболкі з сымболікай СССР пасьля скаргі балтыйскіх краін. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Латвіі Інэс Вайдэрэ.
У лісьце Walmart абяцае прыбраць з продажу на сваім сайце тавары з савецкай сымболікай, гаворыцца. У кампаніі адзначылі, што ў звычайных крамах такія тавары ніколі не прадаваліся. Пакуль што футболкі з савецкай сымболікай на сайце гандлёвай сеткі даступныя для пакупкі.
У пачатку верасьня стала вядома, што ўлады Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі Walmart прыбраць з продажу майкі і іншыя тавары, якія ўтрымліваюць выявы сымболікі СССР.
У траўні спартовая фірма Adidas пагадзілася адклікаць чырвоныя футболкі з савецкай сымболікай. Майкі прадаваліся напярэдадні чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З сайту Adidas выдалілі фота з сымболікай СССР пасьля пратэстаў Украіны і ЛітвыЗаконы Літвы і Латвіі забараняюць савецкую сымболіку на публічных мерапрыемствах. У Эстоніі такой забароны няма.